Выхоўваць дзяцей уласным прыкладам

Выхоўваць дзяцей уласным прыкладам

Понедельник, 23 октября 2023 13:21

Мікалай Шэпетаў, ляснічы Макаравіцкага лясніцтва Бабруйскага лясгаса, — у трэцім пакаленні лесавод. Больш таго, да сямейнай традыцыі — клапаціцца пра лес, узнаўляць яго фонд далучыўся сын Мікалая Васільевіча. Як некалі ён сам, 18-гадовы Фёдар спазнае “лясную” навуку ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У сям’і падрастае, уваходзячы ў юначую пару, дачка Маша. Жонка Юлія працуе педагогам у адной з бабруйскіх школ.

 

Ужо тое, што сваю гісторыю ў размове Мікалай Шэпетаў пачынае весці ад дзеда (Карп Адамавіч Шэпетаў 20 год адпрацаваў лесніком Грыбавецкага лясніцтва, бацька там жа быў ляснічым, маці — бухгалтарам), дае зразумець, што сямейныя карані і традыцыі для гэтага чалавека — не проста словы. Цеплыня, з якой расказ¬вае пра бацькоўскі дом і ўласную сям’ю, пра пошукі жыццёвага шляху, адносіны да працоўных абавязкаў, пацвярджае выснову, што дзецям у бацькі ёсць чаму павучыцца.
Родам ляснічы Шэпетаў з Кіраўшчыны, вёскі Шалаёўка, дзе дагэтуль жыве яго маці. З чатырох дзяцей у сям’і быў наймалодшым, таму, калі прыйшоў час вызначацца з прафесіяй, калектыўна вырашылі — працягне сямейную традыцыю. Сам ён гэтаму не пярэчыў: з дзяцінства любіў лес, вясковы ўклад, цікавіўся рыбалкай, паляваннем.
Мэтавае накіраванне на вучобу ад Бабруйскага лясгаса разам з ільготамі падчас паступлення дало і гарантаванае першае працоўнае месца ў дружным калектыве. Пасада памочніка Гарадзецкага ляснічага, на якую малады спецыяліст заступіў і ў якой адпрацаваў два гады, прынесла шмат практычнага вопыту, навучыла ўзаемадзеянню з людзьмі. Далей была праца ў Грыбавецкім лясніцтве і на працягу васьмі год — у прыватнай, звязанай з лесам арганізацыі, дзе Мікалай Васільевіч быў за намесніка дырэктара па лесанарыхтоўцы.
Змяніўшы дзяржаўную арганізацыю на прыватную, мой субяседнік, аднак, не змяніў накірунку дзейнасці, развіваўся, здабываў новы досвед у гэтай сферы. Таму, калі з часам атрымаў прапанову вярнуцца ў Баб¬руйскі лясгас, узначаліць Чыгірынскае лясніцтва, — не адмовіў, быў упэўнены ў сваёй кампетэнцыі. Дый вялікую падтрымку, як кажа, адчуў ад калектыва і непасрэдна дырэктара лясгаса Андрэя Мікалаевіча Цвірко. Гэтаму лясніцтву герой аповеду прысвяціў пяць год, і вось ужо амаль чатыры ўзначальвае Макаравіцкае. У дачыненні да выхавання на¬шчадкаў у Мікалая Шэпетава цвёрдая ўстаноўка — дзеці на 98 працэнтаў пераймаюць паводзіны ў сям’і. Таму галоўны “настаўнік” для іх — бацькоўскі прыклад: узаемаадносіны паміж дарослымі, стаўленне іх да абавязкаў.
— Я не лічу найлепшым — са¬дзіць дзяцей перад сабой і нешта там строга даводзіць. Упэўнены, што найбольш дзейсны метад выхавання — асабісты прыклад і даверлівыя адносіны. Хоць ад размоў, вядома ж, не ўхіляюся. Ёсць тое, што абмінула маё пакаленне, але пагражае цяперашняму. Пра тыя ж наркотыкі як не выкажашся? Мой довад сыну — адзін неабдуманы ўчынак можа цалкам сапсаваць жыццё: адняць усё, чаго ты дамогся, перакрэсліць будучыню. Ніколі не дзейнічай “за кампанію”. Хто б што ні рабіў, заўжды думай сваёй галавой і калі сумняваешся — адыдзі ў бок, у гэтым будзе твая моц.
Дзецьмі Мікалай Васільевіч ганарыцца. Дамагаць з хатнім заданнем, як кажа, даводзілася толькі ў першыя школьныя гады і то па асобных прадметах. Сын — сур’ёзны, арганізаваны, скончыў школу з балам атэстата “9”. Дачушка — дзевяцікласніца. Займаецца ў тэатральным гуртку, што ў яе выдатна атрымліваецца. Марыць звязаць жыццё з галіной культуры. Ён як баць¬ка пярэчыць гэтаму не будзе, бо ўпэўнены — справа, якой займаешся, трэба каб была па душы.
Сам жа Мікалай работай на ўлонні прыроды задаволены, ды і ўвогуле мае цягу да сельскага ўкладу жыцця. Жывучы з некаторага часу ў Баб¬руйску, і сам, і разам з сям’ёй часта наведваецца ў бацькоўскі дом дапамагчы маці па гаспадарцы. Дзеці, як кажа, з гатоўнасцю бяруцца за любую неабходную работу, якой у вёсцы заўжды дастаткова.
Адпачываць Шэпетавы таксама любяць на прыродзе. “Асабліва калі дзеці былі меншымі, з вудамі часта выязджалі на вадаём. Столькі радасці было ад улову!”, — усміхаецца Мікалай Васільевіч. Зрэшты, сам ён да гэтай справы вялікі аматар і майстар. Двойчы выходзіў пераможцам конкурсу па рыбнай лоўлі, у тым ліку сёлета, на міжнародным аматарскім фестывалі “Вялікая бард-рыбалка”, які ладзіцца на Чыгірынскім вада¬сховішчы. Яго трафеямі сталі дзве рыбы сом 42 і 27 кілаграмаў.
Звяртаючыся напярэдадні бацькоўскага свята да тат, Мікалай Шэпетаў жадае ўсім здароўя, дабрабыту, узаемапаразумення ў сем’ях. Абавязкова памятаць, што яны — прыклад для нашчадкаў, і імкнуцца гэтаму адпавядаць.

Вышестоящая организация

Могилевское государственное производственное лесохозяйственное объединение (МГПЛХО)
Адрес: ул. Первомайская, 71, 212030, Дом советов, г. Могилев
Генеральный директор: Максимович Сергей Викторович
Приемная: тел. +375 (222) 27-36-15, тел./факс +375 (222) 25-23-52
Режим работы: понедельник-пятница, 8.00 – 13.00, 14.00 – 17.00
Выходные дни: суббота, воскресенье
Веб-сайт: Могилевское ГПЛХО

Время работы:

Выписка и отпуск лесопродукции в лесничествах:

Контактная информация

Написать нам