Будучыня — за падрыхтаванымі кадрамі: выязны семінар-практыкум прайшоў на тэрыторыі Бабруйскага раёна

Будучыня — за падрыхтаванымі кадрамі: выязны семінар-практыкум прайшоў на тэрыторыі Бабруйскага раёна

Вторник, 24 октября 2023 16:35

Выязны семінар-практыкум па тэме “Фарміраванне дзейснага рэзерву кадраў і работа з ім. Забеспячэнне кадравай бяспекі” прайшоў на тэрыторыі Бабруйскага раёна. Яго ўдзельнікамі сталі і спецыялісты Бабруйскага лясгаса.

Адкрываючы першую частку семінара, якая прайшла ў райвыканкаме, Сяргей Іваноў, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама засяродзіў увагу на мэце форуму — павысіць ўзровень префесійнай кампетэнцыі спецыялістаў па рабоце з кадрамі, абмяняцца вопытам у пытанні эфектыўнага фарміравання рэзерву кадраў і забеспячэння кадравай бяспекі.

Леанід Мартынюк, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці, адзначыў актуальнасць тэмы, выказаў спадзяванне, што мерапрыемства дасць станоўчы штуршок — рашэнне кадравай палітыкі будзе паднята на новы ўзровень.
Старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі заўважыў, што падыход да вырашэння кадравага пытання ў раёне самы сур’ёзны і скіраваны на моладзь.
Справаздачу пра работу з кадрамі і рэзервам кадраў у лясгасе распавядала ўдзельнікам семінара намеснік кіраўніка арганізацыіі па ідэялагічнай рабоце Валянціна Шэх.

Вышестоящая организация

Могилевское государственное производственное лесохозяйственное объединение (МГПЛХО)
Адрес: ул. Первомайская, 71, 212030, Дом советов, г. Могилев
Генеральный директор: Максимович Сергей Викторович
Приемная: тел. +375 (222) 27-36-15, тел./факс +375 (222) 25-23-52
Режим работы: понедельник-пятница, 8.00 – 13.00, 14.00 – 17.00
Выходные дни: суббота, воскресенье
Веб-сайт: Могилевское ГПЛХО

Время работы:

Выписка и отпуск лесопродукции в лесничествах:

Контактная информация

Написать нам