У БУДУЧЫНЮ — З АПТЫМІЗМАМ!

У БУДУЧЫНЮ — З АПТЫМІЗМАМ!

Четверг, 04 января 2024 16:43

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Бабруйскі лясгас” — адно з прадпрыемстваў, якія фарміруюць аснову раённага бюджэту.

Прадукцыя лясгасу традыцыйна карыстаецца попытам не толькі на ўнутраным рынку, але і за межамі Беларусі. У апошнім хоць і адбыліся змены — з-за санкцыйнага ціску еўрапейскі накірунак стаў закрыты,— на дзейнасці прадпрыемства і яго выручцы, як тут кажуць, гэта не асабліва адбілася. Сваёй прадукцыяй Бабруйскі лясгас забяспечвае ў першую чаргу прадпрыемствы канцэрна “Беллеспаперапрам” усіх форм уласнасці, а таксама пастаўляе за мяжу — у асноўным у Кітай, Узбекістан, Азербайджан, Турцыю і Расійскую Федэрацыю.
— Асноўныя вытворчыя паказчыкі на канец 2023 года ў нас склаліся нядрэнна. Па стане на 1 снежня, у параўнанні да адпаведнага перыяду 2022-га года, выручку атрымалі з тэмпам росту 117%. Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, удалося завяршыць некалькі інвестыцыйных праектаў. У сакавіку ў цэху Скачок Кіраўскага раёна запусцілі новую лінію па вытворчасці піламатэрыялаў, што дазволіла павялічыць аб’ёмы вытворчасці і выручку ад рэалізацыі прадукцыі, стварыць 16 працоўных месцаў. У Бабруйску па вуліцы Гагарына набылі гандлёвую пляцоўку — адкрылі магазін “Лясная хатка”, трынаццаты па ліку ў Беларусі (цяпер іх ужо 15), дзе было створана 5 працоўных месцаў. Практычна выйшлі на фінішную прамую (падрыхтоўчыя работы выкананы на 70%) па стварэнні ў Брожскім пітомніку плантацыі галубікі, дзеля чаго арэндавалі 10 гектараў зямлі. Увесну гэтыя работы плануем завяршыць, каб у далейшым забяспечыць каштоўнай ягадай насельніцтва не толькі Бабруйшчыны, а мясцовым жыхарам даць магчымасць зарабіць. Пашырылі асартымент прадукцыі — у цэху Даманова сталі вырабляць бяседкі, якія ўжо рэалізуем праз магазін “Лясная хатка”. Плануем таксама вырабляць лазні, а пазней і дамакамплекты. Таксама абнавіліся тэхнічна: па 146 Указе Прэзідэнта набылі сучасную тэхніку: трактары Харвестар, Фарвардар, іншыя. У цэлым інвестыцыі ў Бабруйскі лясгас за 2023 год склалі каля 3,5 мільёна рублёў — гэта найбольшая лічба па вобласці, — расказаў дырэктар лесагаспадарчай установы Андрэй Мікалаевіч Цвірко.
Імкнучыся да нарошчвання вытворчасці, павелічэння выручкі і прыбыткаў, у Бабруйскім лясгасе дбаюць пра калектыў — умовы “мясцовай канстытуцыі” прадугледжваюць шырокі спектр сацыяльных гарантый для работнікаў, садзейнічаюць дабрабыту людзей. У мэтах прыцягнення ў арганізацыю, і галіну ў цэлым, працоўных кадраў Бабруйскі лясгас вядзе прафарыентацыйную работу з моладдзю, асабліва вясковай, для якой лясная справа — больш зразумелая і прыцягальная і якая хутчэй за гараджан звяжа сваё жыццё з працай на сяле. Цікавасць да “лясных” прафесій імкнуцца прывіваць з дзяцінства. У гэтых мэтах сёлета на базе Брожскага дзіцячага сада адкрылі “філіял арганізацыі” — першае ў раёне дашкольнае лясніцтва “Бабруйскія лесавічкі”. Працуюць над зніжэннем дэфіцыту кадраў. Сёння на работу гатовы прыняць адказных механізатараў, а таксама станочнікаў у цэх Даманова.
“Такім чынам, мы не стаім на месцы, развіваемся. Без складанасцяў, вядома ж, не абыходзіцца, але мы з імі спраўляемся, шукаем рашэнне пытанням, якія ўзнікаюць, і рухаемся наперад. Упэўнены, што ўсё ў нас атрымаецца, у будучыню мы глядзім з аптымізмам! — заўважыў дырэктар.
Свайму калектыву, а таксама ўсім працоўным калектывам Бабруйшчыны Андрэй Мікалаевіч пажадаў у новым годзе стабільнасці і высокіх вытворчых паказчыкаў. Работнікам і жыхарам Прыбярэзінскага краю — здароўя, дабрабыту і міру.

Алена КАРПЕНКА.

Вышестоящая организация

Могилевское государственное производственное лесохозяйственное объединение (МГПЛХО)
Адрес: ул. Первомайская, 71, 212030, Дом советов, г. Могилев
Генеральный директор: Максимович Сергей Викторович
Приемная: тел. +375 (222) 27-36-15, тел./факс +375 (222) 25-23-52
Режим работы: понедельник-пятница, 8.00 – 13.00, 14.00 – 17.00
Выходные дни: суббота, воскресенье
Веб-сайт: Могилевское ГПЛХО

Время работы:

Выписка и отпуск лесопродукции в лесничествах:

Контактная информация

Написать нам